e5b7f8cd     

Никонович Николай - На Мяжы Загонаў (На Белорусском Языке)



Мiкола Нiкановiч
На мяжы загонаў
На захадзе павольна завяла сонца.
Сцiх вецер. Сiнiя i мяккiя, як кудзеля, змрокi боязка ляглi за густымi
каноплямi, за гумнiшчам. Апала дзённая спякота, i паветра зрабiлася густое, як
туман, i пахучае, як затануўшыя ўдалечынi за маўклiвай ракой жытнiя прасторы.
Я, расхлiстаны i прыемна стомлены ад дзённай працы, сяджу на ганку i
гляджу перад сабою за вiшнёвы сад, за паплавы, за сцены цёмна-залацiстага
жыта. Мне хочацца думаць аб тым, што я зрабiў сёння, што будзе зроблена мною
заўтра. Ад гэтых думак i меркаванняў мне радасна i пачуццi ў мяне такiя
слаўныя.
Мо гэта яшчэ i таму, што заўтра, калi ападзе раса, мы будзем звозiць снапы
са свайго палетка, дзе побач разаслалiся, як скiнуць вокам, абшары жыта
жыдоўскае камуны, i па гэтых абшарах заўтра, пад жняярку, будзе вязаць снапы
Саня.
Я ўбачыў яе толькi нядаўна. Выпадкова неяк сышлiся ў сельсавеце па сваiх
асабiстых справах. Седзячы за даўгiм, залiтым чарнiлам, брудным сталом, яна
доўга на мяне глядзела сваiмi чорнымi, як чарнiцы, вачыма, нарэшце падсунулася
блiжэй i, ледзь-троху чырванеючы, кiнула:
- Цi не будзем мы суседзi?..
- Здаецца што!..
- Ага!.. Значыць, у адну дарогу!..
Зараз i пайшлi. Цэлую дарогу гаманiлi мы аб малазначным, дробязным у
жыццi, але затое ў сэрцы ў кожнага ў нас засталiся глыбокiя i несцiраныя сляды
нашай сустрэчы, нашай гутаркi i таго гарачага, што застаецца ў пачуццях
чалавека, калi ён першы раз пакахае.
З кожным днём я прыкмячаў (на сваё здзiўленне), як у кожную маю думку
паволi, спадцiшка, украдаўся яе вобраз, вырастаў ва ўсю сваю велiчыню,
выцiскаў з памяцi абдуманае i апякаў маё сэрца сваiмi вялiкiмi i чорнымi, што
вугалi, вачыма, з пяшчотай усмiхаўся мiлай усмешкай...
Ад гэтага ў мяне спачатку было адчуванне дзiцяцi, якому нечакана
падаравалi самую любую i дарагую для яго цацку.
Я хадзiў лёгка i рабiў кожную работу з захапленнем. Аднак потым я ўжо
спазнаў, што прыемная i салодкая боль сэрца ад успамiнаў аб ёй зрабiлася
пакутная i немагчымая.
I, нарэшце, седзячы сёння на ганку, я перабiраў у думках меркаваннi аб
жыццi i аб дзяўчыне i прыйшоў да вываду, што гэтыя чорныя вочы павiнны быць
кожны дзень пры мне i грэць мяне, што гэтыя жорсткiя ад работы i здаровыя рукi
павiнны злучыцца з маiмi для адной вялiкай i карыснай справы...
Саня павiнна стаць блiжэйшым у маiм жыццi таварышам.
Гусцее вечар.
Хоць яшчэ захад у малачаi, але па ўсiм небе рассыпаўся залаты мак, i
маладзiк спусцiў на сонную раку свае срэбныя косы.
Аксамiтная, чорна-сiняя ранняя ноч моўчкi прыпала да роснага шоўку травы.
На пацяробе за ракою бразгае спутаны конь бляшаным званком.
Адтуль чуваць гоцанне яго ног i звон бляшанкi ад кансерваў.
Нечы высокi голас гагокае ў пералеску.
Цiш.
Над галавою, цераз хату, з свiстам рассякаючы паветра вострымi крыламi,
праляцела качка i за агародам трывожна крэкнула. Крэкт яе мякка ўпаў на зямлю
i прапаў без рэха.
Чую, як у камуну далёкiм шляхам варочаецца з поля трактар. Гэта ён цэлы
дзень нiбы са злосцi гурчаў i плаўна поўзаў па полi. Выварочваў пад сонца
чорныя, тлустыя скiбы зямлi. За iм неадлучна хадзiлi яшчэ чарнейшыя за свежы i
пахучы чарназём шпакi i галкi.
Заворвалася ржышча, якое не паспела яшчэ падсохнуць.
За гумном, па мяжы, iшлi мужчыны i гаманiлi. Межы былi мокрыя i пахлi
штодзённай гарачынёй, чаборам i палыном. Да майго слыху даляталi толькi адны
галасы, слоў жа разабраць было нельга.
Галасы тыя былi густыя, свежыя i здаровыя. Яны паволi нараджалiся, роўна
п



Назад








Forekc.ru
Рефераты, дипломы, курсовые, выпускные и квалификационные работы, диссертации, учебники, учебные пособия, лекции, методические пособия и рекомендации, программы и курсы обучения, публикации из профильных изданий